Брытанскі акцёр, любімчык жанчын Х'ю Грант зноў стаў бацькам. Пра нараджэнне сына ён абвясціў у сваім твітары 16 лютага.

«Я вельмі рады таму, што ў маёй дачкі зараз ёсць брат. Люблю іх да немагчымасці. У іх класная мама»,
-- напісаў 52-гадовы акцёр. Імя дзіцяці і якія-небудзь іншыя падрабязнасці Х'ю Грант не паведаміў.

Па дадзеных The Daily Mail, хлопчыка назвалі Фелікс Чанг. Газета сцвярджае, што ён нарадзіўся 29 снежня 2012 года ў той жа лонданскай лякарні, дзе, як чакаецца, будзе нараджаць герцагіня кембрыджская Кейт Мідлтан. Пасведчанне аб нараджэнні хлопчыку выдалі 14 лютага, на гэтым жа тыдні Х'ю Грант распавёў пра нараджэнне сына блізкім сябрам, узяўшы з іх клятву аб маўчанні.

Першае дзіця -- дачку Табіту - нарадзіла Х'ю Грант ў 2011 годзе ураджэнка Кітая Тынглан Хонг.
Тады прэс-служба акцёра афіцыйна паведаміла, у Х'ю Гранта была з ёй «мімалётная сувязь», а пасля гэтай сувязі іх звязвалі толькі «сяброўскія адносіны». Пасля акцёр выказаў шкадаванне, што сувязь была кароткай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?