«Entro nell’ultimo passo della mia vita, vita del semplice pellegrino… Vi benedico alla fine… / Узыходжу на апошні перавал свайго жыцця, жыцця звычайнага пілігрыма… Бласлаўляю вас наапошку…« — словы папы Бенедыкта XVI, якога сёння верталётам даставілі з Ватыкана ў загараднюю рэзідэнцыю папаў Кастэльгандольфа. Там ён апошні раз паблаславіў паству.
Перад ягоным адлётам з Рыма тлум на плошчы Святога Пятра скандаваў: «
Паўнамоцтвы папы сканчаюцца сёння, а
Бенедыкт XVI сышоў на спакой у 85 гадоў, спасылаючыся на слабыя сілы і здароўе. Гэта першы выпадак за 600 гадоў, што папа не дабыў на Пасадзе да скону. Бенедыкт XVI думаў пра такі выбар ад пачатку, бо адразу пасля абрання папрасіў вернікаў маліцца, каб «пастыр не збаяўся ваўкоў».