Усенародную мабілізацыю супраць дзейнай улады абвясцілі прадстаўнікі апазіцыйных партый падчас ушанавання памяці Тараса Шаўчэнкі ў Кіеве.
Блакавання парламента мала, заявіў на мітынгу старшыня фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Арсень Яцанюк: «З наступнага тыдня апазіцыя накіроўваецца ў агульнанацыянальны тур праводзіць Усеўкраінскае веча, звяртацца да людзей і падымаць людзей».
Гэтую ж думку выказалі прадстаўнікі партыяў «УДАР» і «Свабода», якія прысутнічалі на мітынгу.
Па словах лідара «Свабоды» Алега Цягнібока, сёння апазіцыя адзіная й гатовая да барацьбы і ў Вярхоўнай Радзе, і на вуліцы.
Ушанаваць памяць Шаўчэнкі і ўскласці кветкі да яго манумента прыйшлі таксама прадстаўнікі іншых палітычных сіл. З адозвай з нагоды
0
0
0
0
0
0