Насельніцтва Беларусі стала купляць больш нехарчовых тавараў замежнай вытворчасці, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені—лютым 2013 года ў параўнанні са студзенем—лютым 2012-га ўдзельная вага рэалізаванага імпартнага верхняга адзення павялічылася з 35,6 да 40,8%, трыкатажных вырабаў — з 17,9 да 27,6%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў — з 9,6 да 16,9%, абутку — з 30,4 да 35,3%, будматэрыялаў — з 41,1 да 45%, парфумерных і касметычных тавараў, туалетных прылад — з 69,3 да 74,7%, сінтэтычных мыйных сродкаў — з 47,6 да 55,3%, халадзільнікаў і маразільнікаў — з 20,7 да 26,3%, тэлевізараў — з 58,2 да 77,2%, пральных машын — з 31,4 да 49,4%.

У сектары продажу харчовых тавараў доля імпарту змянілася па-рознаму. Удзельная вага мяса замежнай вытворчасці паменшылася з 0,4 да 0,3%, крупы — з 50,9 да 48,3%, макаронных вырабаў — з 27,4 да 24,5%, садавіны — з 86,3 да 85,9%, тытунёвых вырабаў — з 4,7 да 4%. Доля імпартнага масла і цукру вырасла з 0,1 да 0,2% (асобна па кожнай пазіцыі), сыроў — з 1,8 да 3,2%, алею — з 70,6 да 72,5%, рыбы, ракападобных і малюскаў — з 44,6 да 51,4%, безалкагольных напояў — з 4,2 да 8,9%, кандытарскіх вырабаў — з 21 да 29%, фруктовых і агароднінных сокаў — з 18,2 да 24,4%, агародніны — з 13,4 да 17,3%.

У цэлым доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці гандлёвымі арганізацыямі ў рознічным тавараабароце гандлю ў студзені—лютым 2013 года склала 71%, у тым ліку харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў — 82,4%, нехарчовых тавараў — 55,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?