Сяргей Драмашка (справа) на прэс-канферэнцыі.
Германія і Швецыя пад ціскам грамадскасці адмовіліся ад вырошчвання генетычна мадыфікаванай бульбы. А беларускія палігоны гатовы да выпрабаванняў
«У нас ГМА пад жорсткім кантролем»
Сёння ў Беларусі«Ад 2002 Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Картахенскага пратакола па біябяспецы, а ў 2006 годзе быў прыняты закон „Аб бяспецыГМ-арганізмы пакуль вырошчваюць толькі для навуковых мэтаў, але выкарыстанне такіх раслін у харчовай прамысловасці не забаронена.
Па словах Драмашкі, у Беларусі маніторынг утрымання ГМА ў харчовых прадуктах базіруецца на жорсткіх стандартах кантролю. «Наша заканадаўства на баку спажыўца. У краіне дзейнічае 18 кантрольных лабараторый. Таксама ў нас прынятая беспарогавая маркіроўка ўтрымання ГМА ў харчовых прадуктах, то бок,
калі знойдуць адну малекулу ГМА на тону прадукцыі, павінны напісаць „утрымлівае ГМА“.У Расіі і ЕС прадукты маркіруюцца, калі ўтрыманне ГМА больш за 0,9%. А ў Японіі прадукты з утрыманнем ГМА да 5% не трэба маркіраваць».
Як паведаміў спецыяліст, сёння ў Беларусі на наяўнасць ГМА правяраюць усе прадукты з утрыманнем соі і кукурузы, харчовыя дадаткі і дзіцячае харчаванне з гэтымі раслінамі, бо менавіта сярод гэтых культур найбольш
Беларускія
«ГМА ў Беларусі ствараюць у некалькіх навуковых інстытутах. Больш за ўсё, зразумела, бульбы — гэта наш нацыянальны брэнд. Цяпер у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН створаныя лініі трансгеннай бульны на аснове сорта „Скарб“.
Да выпрабаванняў на палігоне гатова лінія трансгеннай бульбы, у якой бульбоўнік будзе таксічным для каларадскіх жукоў, а самі бульбіны нетаксічныя.Распрацоўваюць і іншыя сарты бульбы, устойлівыя да патагенаў», — кажа Драмашка.
«Таксама працуюць з
Мытны саюз цісне
«Мы яшчэ не ведаем, як маркіраваць прадукты з
Казахстан не ратыфікаваў Картахенскі пратакол, Расія ж увогуле не падпісала гэтае пагадненне,таму мы фармальна не можам увозіць, вывозіць і правозіць транзітам ГМА праз тэрыторыі гэтых краін.
У Расіі і Казахстане заканадаўства па ГМА не такое распрацаванае як у Беларусі. Напрыклад, у Расіі можна выкарыстоўваць ГМА для прадуктаў дзіцячага харчавання, і іх Дзярждума нядаўна адхіліла прапанаваную забарону. Зразумела, будзем дабівацца больш жорсткіх законаў — па ўзоры нашага заканадаўства — у Расіі і Казахстане, але з гэтым будзе цяжка», — сказаў Драмашка.
«Да ГМА трэба прызвычыцца»
«Гандлёвыя сеткі не любяць ГМА, бо да такіх пра прадуктаў насельніцтва ставіцца насцярожана.Ніхто яшчэ не прыдумаў лепшага сродка ад каларадскага жука, але ў Еўропе з’яўляюцца ўсё больш зонаў, свабодных ад ГМА.
Нельга казаць, што „залаты мільярд“ падклаў нам бомбу ў выглядзе ГМА, і што прылаўкі завалены немаркіраванай
«ГМА — гэта не такое страшнае зло, як падаецца. Гэта тэхналагічная навіна, да якой трэба прызвычыцца, як мы прызвычыліся да мабільных тэлефонаў. На маю думку, трэба асцерагацца не ГМА, а прадуктаў шматразова апрацаваных рознай „хіміяй“,у тым ліку і для захоўвання.
Пра глутамат натрыю, з якім вы з’ясцё тухлае мяса і скажаце „ах, як смачна“, вы таксама ўсе ведаеце.Тая ж самая соя: гэта вельмі моцны алерген, але ніхто не правярае яе на алергены. Таксама ўтрыманне фітагармонаў у розных сортах соі можа адрознівацца ў дзясяткі разоў, таму сою ўвогуле не рэкамендуюць для дзіцячага харчавання.
Проста за
«Свежая» статыстыка
На
Так, у свеце налічваецца 28 краін, якія вырошчваюць ГМА. 99% усіх ГМА прыходзіцца на сою, кукурузу, рапс і бавоўнік.
У 2012 плошчы, занятыя ГМА, склалі 170,6 млн га. (11,5% усіх пасяўных плошчаў). Ад 1996 плошчы, выдзеленыя пад ГМА павялічыліся ў 100 разоў.
81% усёй соі і 35% кукурузы з’яўляецца ГМА.
Швецыя, Германія і Польшча спынілі культывацыю ГМА, а Судан і Куба наадварот распачалі.
Рыначны кошт ГМА ад 1996 да 2011 год склаў 98,2 млрд даляраў. За гэты перыяд было зэканомлена 500 000 тон пестыцыдаў, а ў атмасферу не трапіў вуглякіслы газ эквівалентны выдаленню з дарог 10 млн аўто.За кошт высокай ураджайнасці ГМА не ўзаралі 108,7 млн га зямлі.