Вырак суда Рэчыцкага раёна ў дачыненні да16-гадовага падлетка, які абвінавачваецца ў вымаганні, уступіў у сілу 13 сакавіка. Навучэнец Рэчыцкагааграрна-тэхнічнага ліцэя прымусіў15-гадовага школьніка перадаць яму 15 мільёнаў рублёў.
Як паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Маргарыта Гузарэвіч, на працягу паўгоддзя ліцэіст вымагаў у школьніка грошы ў абмен на тое, што не будзе яго збіваць.
Хлопец перадаваў яму розныя сумы ў доларах, расійскіх і беларускіх рублях. Школьнік тайком браў грошы ў бацькоў.Бацька хлопчыка працуе індывідуальным прадпрымальнікам і збіраў грошы на пашырэнне бізнесу. Пазней ліцэіст пачаў пагражаць падлетку не толькі фізічнай расправай. Ён шантажаваў школьніка тым, што раскажа яго бацькам пра тое, што той без папытання бярэ грошы.
Вымагальнік раней не судзімы, але яго неаднаразова затрымлівалі ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах.Калі бацькі выявілі прапажу буйной сумы з тайніка і іх сын ва ўсім прызнаўся, яны звярнуліся ў міліцыю.
Бацькі абвінавачванага растлумачылі, што давалі яму грошы на кішэнныя расходы, і ён ні ў чым не меў патрэбы. Падлетак прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прыгавору на тры гады. Таксама суд абавязаў ліцэіста і яго бацькоў выплаціць пацярпелым 15 мільёнаў рублёў.
0
0
0
0
0
0