Шосты школьны дзень у Мінску 16 сакавіка з-за неспрыяльных умоў надвор'я адмяняецца.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя дні ў Мінску чакаецца пагаршэнне ўмоваў надвор'я: моцныя снегапады, завеі з пагаршэннем бачнасці да 300-800 м, узмацненне паўночнага ветру з парывамі да 15-20 м/с, паніжэнне тэмпературы паветра да мінус 12 - 15 градусаў днём і мінус 20 уначы. Вышыня снежнага кіілму месцамі можа дасягнуць 50-70 см. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
0
0
0
0
0
0