Выпадак здарыўся на вуліцы Філімонава. Маці хлопчыка патэлефанавала на лінію 101 і сказала, што сына засыпала снегам у двары дома.

Высветлілася, што дзіця гуляла разам з сябрамі ў глыбокім снезе. Дзеці рылі снежныя праходы, скакалі ў гурбы. «Пры руху па даху гаража ён паслізнуўся і ўпаў уніз галавой у намеценую гурбу паміж гаражом і спускам», — растлумачылі ў МНС.

Выратавальнікі з дапамогай шанцавага інструменту (рыдлёўкі) дасталі хлопчыка са снегу. Пасля агляду дактарамі хуткай дзіця ​​перадалі бацькам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?