Каля 40 прадстаўнікоў украінскіхнацыянальна-патрыятычных партый і арганізацый мітынгуюць пад пасольствам Беларусі ў Кіеве з нагоды святкавання Дня Волі ў Мінску, падчас якога былі затрыманыя беларускія актывісты і трое грамадзян Украіны.
Пад будынкам пасольства сабраліся актывісты партыі «Свабода», Кангрэса ўкраінскіх нацыяналістаў,
Яны пратэстуюць супраць затрыманьня украінцаў у Мінску, а таксама беларускіх грамадзян падчас святкавання Дня Волі ў Менску, і патрабуюць іх вызвалення.
Яны лічаць, што «рэгулярныя арышты грамадзянаў Украіны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь справакаваныя імперскімі сіламі і накіраваныя на разрыў спрадвечнага
Прысутныя таксама патрабуюць вызваліць шэраг беларускіх палітычных вязняў.
У звароце, раздадзеным журналістам, удзельнікі акцыі віншуюць беларускую нацыю са святам
95-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі і жадаюць «брацкаму беларускаму народу стаць сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі».
Акцыя праходзіць спакойна, парадак забяспечваюць каля дзясятка праваахоўнікаў, якія сталі шэрагам насупраць уваходу ў будынак амбасады.