Нацыянальны аэрапорт Мінск увёў кароткі нумар даведачнай службы аэрапорта 211.

Спецыялісты ўдакладнілі, што паслуга платная і даступная цяпер для абанентаў сетак сотавай сувязі МТС і Life:). У перспектыве плануецца заключыць аналагічнае пагадненне з ЗП «Велком», папярэдняя дамоўленасць з кампаніяй ужо дасягнута

«Наяўнасць кароткага нумара будзе зручна для пасажыраў, ён прасцейшы для запамінання, што важна для аператыўнай сувязі з аэрапортам», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Пры неабходнасці інфармацыю аб працы аэрапорта можна таксама атрымаць па сямізначных тэлефонных нумарах стацыянарнай сеткі (+375 17) 279-13-00, (+375 17) 279-17-30

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?