Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Амерыканскі рэстаран вярнуў пенсіянеру куртку з грашыма ў кішэні, якую ён забыўся ва ўстанове. У кішэні знаходзіліся 14 тысяч даляраў.

Гэтыя грошы 73-гадовы Джэры Олсуп планаваў патраціць на куплю б/у машыны.

Пенсіянер прапанаваў афіцыянтцы, якая знайшла куртку, узнагароджанне за сумленнасць, аднак тая адмовілася.

«Яна рашуча заявіла мне, што рэстаран не прыме ад мяне ніякага ўзнагароджання. Яны проста рады, што ўсё скончылася добра. Тады мае вочы напоўніліся слязьмі, голас задрыжэў і я мог толькі абняць яе ў знак падзякі, -
цытуе Олсупа UPI.

У дзень, калі Олсуп забыўся куртку, у рэстаране ён быў з жонкай.

Яны вырашылі зайсці перакусіць пасля таго, як іх паездка, мэтай якой была купля машыны, скончылася няўдачай - аўто не падышло.
Аплаціўшы па рахунку, сям'я Олсупаў выйшла з кафэ, забыўшыся на куртку кіраўніка сям'і.

Па словах супрацоўніцы рэстарана ў Мак-Алістары (Аклахома), калі пажылы мужчына забыўся куртку,

яна ўзяла яе і аднесла ва ўнутранае памяшканне ў надзеі, што пенсіянер вернецца.
На наступны дзень Олсуп згадаў пра забытую рэч і звязаўся з установай. Ён спытаў, ці не знаходзілі яго супрацоўнікі куртку і, атрымаўшы станоўчы адказ, адправіўся ў рэстаран.
Калі Олсуп прыехаў у кафэ, афіцыянтка вынесла яму куртку. Грошы, якія ляжалі ў трох канвертах, былі на месцы. Як заявіла афіцыянтка, яна нават не ведала, што ў куртцы такая вялікая сума, так як не правярала кішэні, бо не хацела рыцца ў чужых рэчах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?