Італьянка Марыя Радаэлі, самая пажылая жыхарка Еўропы, памерла ў сваім доме ў Наватэ-Міланезе на поўначы Італіі напярэдадні свайго 114 дня нараджэння.

Радаэлі была гарачай прыхільніцай футбольнага клуба «Інтэр» — доўгажыхарка заставалася вернай сваёй камандзе аж да смерці — яна памерла ў сваім крэсле, накрыўшыся пледам з эмблемай любімага клуба.

На афіцыйным сайце «Інтэра» кіраўніцтва каманды выказала спачуванні ад імені прэзідэнта клуба і ўсіх гульцоў, апошні раз падзякаваўшы заўзятарцы за адданасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?