Масква не выдала Мінску дзяржкрэдыт на $2 млрд, але тыя ж грошы Беларусь атрымае ад Расіі на камерцыйнай аснове.
Даччыная кампанія Сбербанка ў Беларусі БПС-Сбербанк у гэтым годзе ў два разы павялічыць аб’ём крэдытнай падтрымкі эканомікі краіны. У лік атрымальнікаў крэдытаў увойдуць і тыя беларускія прадпрыемствы, якім трэба будзе аб’яднанне з расійскімі.
Сродкі паступяць не ў якасці льготнага дзяржкрэдыту, як хацеў Мінск, а ў форме банкаўскіх пазык.
Доля інвестыцыйнага партфеля ў выдадзеных у 2012 г. карпаратыўных крэдытах БПС-Сбербанка складае 45%, або больш як $ 920 млн.

Такім чынам, Беларусь атрымае ад Расіі крыху менш за $2 млрд дадатковых крэдытаў — прыкладна столькі прасіў Аляксандр Лукашэнка ў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на перамовах у сакавіку.

Цяпер банк удзельнічае ў фінансаванні 31 беларускай дзяржпраграмы. Сукупная запазычанасць па гэтых праграмах перавысіла $425,5 млн. БПС-Сбербанк удзельнічае ў крэдытаванні такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МЗКЦ, «Інтэграл», «Гродна-Азот» і «Гомсельмаш», сказалі ў банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?