У рэанімацыйным аддзяленні Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы 6 красавіка памерла 10-месячная дзяўчынка. 5 красавіка ў Будславе, дзе дзяўчынка была са сваёй бабуляй, на дзіця ўпаў тэлевізар.

Па выніках папярэдняй праверкі, жанчына, 1954 года нараджэння, у сваім доме прыглядала за 10-месячнай унучкай. Бацькі дзяўчынкі жывуць і працуюць у Мінску.

5 красавіка бабуля ненадоўга пакінула ўнучку ў зале, дзе на камодзе стаяў тэлевізар.

Праз некалькі хвілін, увайшоўшы ў пакой, жанчына ўбачыла на падлозе ўнучку з траўмай галавы і тэлевізар, які ляжаў побач.

Пенсіянерка патэлефанавала ў хуткую, неўзабаве дзяўчынку даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Менш чым праз суткі дзіця памерла.

Папярэдняе заключэнне судмедэкспертаў — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?