Самы высокі конкурс сёлета ў БДУ быў на спецыяльнасць «дызайн». Ён склаў 14,8 чалавека на месца. На спецыяльнасць «псіхалогія» таго самага гуманітарнага факультэта — 13.

Стабільна высокім, па інфармацыі прэс‑службы БДУ, застаецца конкурс на папулярныя сярод абітурыентаў спецыяльнасці факультэта міжнародных адносін: «міжнародныя адносіны» — 10,2, «міжнароднае права» — 10,

Усяго сёлета ў галоўную вну краіны залічана амаль 6 тысяч студэнтаў, з якіх на дзённую бюджэтную форму навучання — 1869, на дзённую платную — 2452, на завочную бюджэтную — 345, на завочную платную — 1093, замежнікаў — 201. 68% з іх — кітайцы.

Сярэдні бал атэстата залічаных на першы курс па дзённай бюджэтнай форме навучання — 8,71, прычым практычна 40% маюць сярэдні бал вышэй за 9 балаў. Мінчукоў сярод першакурснікаў — 36%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?