Следчым камітэтам Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да арганізаванай групы кіраўнікоў фінансавай піраміды
Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, у якасці абвінавачаных прыцягнуты 13 чалавек. Іх дзеянні падпадаюць пад склад злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры).
У ходзе папярэдняга следства ўстаноўлена, што абвінавачваныя з’яўляліся ўдзельнікамі грамадскага аб’яднання
Кіраўнікі фінансавай піраміды прыцягвалі грошы грамадзян, матывуючы апошніх атрыманнем маёмаснай выгады ад укладзеных сродкаў, абяцаючы прыбылі на некалькі парадкаў вышэй дзеючых на той момант ставак па дэпазітных укладах у банках краіны.
Супрацоўнікамі СК былі праведзены агляды кампутарнай тэхнікі, допыты сведак, прааналізавана і зафіксаваная інфармацыя аб удзельніках і сумах укладаў у
Следствам прынята рашэнне аб перадачы матэрыялаў крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд.