У выніку выбуху на хімзаводзе ў гарадку ўзніклі дзясяткі пажараў.

У выніку выбуху на хімзаводзе ў гарадку ўзніклі дзясяткі пажараў.

У Тэхасе, у горадзе Уэст, адбыўся магутны выбух на заводзе ўгнаенняў. Як паведамляюць амерыканскія СМІ, цалкам разбураныя ад 75 да 100 будынкаў. Мяркуецца, што ад 5 да 15 чалавек загінулі. Сярод іншага, разбураны дом састарэлых непадалёку. Пачатковыя звесткі, што ахвярамі маглі стаць нават 70 чалавек, аказаліся моцна перабольшанымі.

Сведкі расказваюць, што спачатку на тэрыторыі хімічнага завода пачаўся пажар. Загарэўся рэзервуар з сухім аміякам. На ўзгаранне накіраваліся ратавальнікі. Прыкладна праз 5–10 хвілін прагучаў магутны выбух. Агонь перакінуўся на суседнія будынкі, у тым ліку школу і дом састарэлых.

Паводле апошніх звестак, раненні атрымалі не менш за 160 чалавек, 40 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Цэнтр аказання дапамогі размясцілі на мясцовым стадыёне — далей ад пажарышчаў.

Уэст — гарадок прыкладна за 120 км на поўдзень ад Даласа. У ім жыве 2800 чалавек.

У панядзелак тэракт адбыўся на іншым канцы Амерыкі — у Бостане, у часе знакамітага марафону.

Адносна пажару на хімзаводзе кампетэнтныя органы пакуль схіляюцца да версіі пра аварыю, а не тэракт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?