Пакістанская паліцыя арыштавала былога прэзідэнта краіны Первеза Мушарафа, які напярэдадні збег з залы суда. Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі Мушарафа ў яго рэзідэнцыі на ўскраіне Ісламабада.

Мушарафа вінавацяць у арганізацыі забойства лідара нацыяналістаў правінцыі Белуджыстан Акбара Бугці (2006 год), забойства экс-прэм'ера Беназір Бхута (2007 год) і ў незаконным арышце суддзяў Вярхоўнага суда (таксама 2007 год). На падставе апошняга абвінавачвання суд не дазволіў яму ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, прызнаўшы дзеянні прэзідэнта супярэчнымі канстытуцыі.

У чацвер Мушараф збег з залы суда, пасля таго як трыбунал вынес рашэнне пра яго арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?