Кадр камеры назірання. Падазраваныя ў здзяйсненні тэракту: падазраваны №1 (у чорнай кепцы злева), №2 (у белай кепцы справа)

Кадр камеры назірання. Падазраваныя ў здзяйсненні тэракту: падазраваны №1 (у чорнай кепцы злева), №2 (у белай кепцы справа)

Падазраваны ў здзяйсненні тэракту на Бостанскім марафоне забіты ў ходзе перастрэлкі ў горадзе Уотэртаўн пад Бостанам. Раней паведамлялася, што яго ўзялі пад варту. Сябрук забітага пакуль застаецца на волі.

Перастрэлка ў Уотэртаўне адбылася неўзабаве пасля забойства ў суседнім Кембрыджы супрацоўніка паліцыі, які патруляваў тэрыторыю кампуса Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута (MIT). Паведамлялася, што ён спрабаваў затрымаць падазраваных.

Пра тое, што затрыманы ў Уотэртаўне звязаны з тэрактам у Бостане, паведаміла газета The Boston Globe са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. У ФБР гэтыя звесткі не пацвердзілі, але і не абверглі.

Другі ўдзельнік перастрэлкі, якога неафіцыйна таксама лічаць датычным да выбухаў,

здолеў збегчы. Яго пошукі вядуцца альбо ў Уотэртаўне, альбо ў размешчаным на захад ад яго Ньютане.

Неўзабаве пасля паведамлення аб затрыманні аднаго з падазраваных стала вядома пра выяўленне на месцы перастрэлкі выбухоўкі і хуткаварак. Бомбы, якія падарваліся раней у Бостане, былі сабраныя менавіта з гэтых кампанентаў.

У выніку тэракту падчас Бостанскага марафону 15 красавіка загінулі тры чалавекі, у тым ліку дзіця, раненні атрымалі амаль 200 чалавек. ФБР ужо апублікавала фатаграфіі меркаваных тэрарыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?