6 мая 2013 года на свабоду выйшлі Дзмітрый Чарняк, Аляксандр Тарнагурскі («Еўрапейская Беларусь») і анархіст Ігар Трухановіч. Яны былі асуджаныя 29 красавіка на 10 сутак арышту пасля ўдзелу ў акцыі «Чарнобыльскі шлях».

Па словах актывістаў, у камерах, дзе яны сядзелі, былі вошы. Аднак супрацоўнікі следчага ізалятара не праводзілі санапрацоўку памяшкання. «Нам сказалі, што

калі вы знойдзеце дзве каробкі ад запалак з вошамі, тады мы вас выведзем на «пражарку»,
кажа Тарнагурскі.

Праз гадзіну пасля таго, як актывісты пакінулі сцены СІЗА, стала вядома пра затрыманне двух журналістаў. Аляксандра Ярашэвіча і Дзмітрыя Галко, якія сустракалі хлопцаў з «сутак», вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні міліцыі. 7 мая 2013 года ў 10:00 іх будуць судзіць па адрасе: праспект газеты «Праўда», 27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?