Першае дылерскае прадпрыемства славутай брытанскай аўтамабільнай маркі Bentley адкрыецца ў сталіцы Беларусі гэтым летам. Генеральным імпарцёрам Bentley Motors у Беларусі стане СП «Аўтасалон-AV», якое ўжо прадстаўляе ў краіне маркі Audi і Porsche.

Аўтасалон Bentley Minsk будзе размешчаны ў цэнтры Мінска на вуліцы Старажоўскай, 6 (Знакаміты элітны дом-гмах, збудаваны ў Траецкім прадмесці — НН).

Чакаецца, што ў аўтацэнтры Bentley Minsk будзе прадстаўлены ўвесь мадэльны рад эксклюзіўных аўтамабіляў Bentley — ад магутных і элегантных мадэлей Continental GT і GT Convertible V8 і W12 да ўдасканаленай і дынамічнай мадэлі Flying Spur і шыкоўнага флагману Mulsanne.

Bentley Motors Ltd. — брытанская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабіляў класа «люкс». З 1998 года ўваходзіць у склад германскага канцэрна Volkswagen Group.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?