«Еўрабачанне» ў 2013 г. выйграла Эмілі дэ Форэст з Даніі

«Еўрабачанне» ў 2013 г. выйграла Эмілі дэ Форэст з Даніі

Арганізатары музычнага конкурсу «Еўрабачанне» не маюць намер праводзіць дадатковую праверку і пераглядаць вынікі галасавання, якое праводзілася па выніках фіналу 2013 года ў шведскім Мальмё.

У Азербайджане заявілі раней пра невытлумачальнае «знікненне» галасоў, аддадзеных гледачамі гэтай краіны расійскай удзельніцы Дзіне Гарыпавай.

Пры фінальным падліку галасоў Расія не атрымала ад Азербайджана ніводнага бала. У Баку запэўніваюць, што галасы за расійскую ўдзельніцу былі прынятыя, і па выніках СМС-галасавання Гарыпава атрымала другое месца.

Расія, у сваю чаргу, прысудзіла выканаўцу ад Азербайджана Фарыду Мамедаву, які стаў па выніках галасавання трэцім, найвышэйшую адзнаку — 12 балаў.

Вынікі СМС-галасавання складаюць 50% выніковых адзнак ўдзельнікам конкурсу ад кожнай краіны (ад 1 да 12 балаў), лёсу астатніх 50% вырашае прафесійнае журы ў кожнай з краін-удзельніц «Еўрабачання».

Пераможцам «Еўрабачання-2013» стала спявачка з Даніі Эмілі дэ Форэст з песняй «Only Teardrops» («Толькі слёзы»), якая набрала 281 бал.

Напярэдадні міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква і Баку скаардынуюць дзеянні, каб абуральная, паводле яго слоў, акцыя не засталася без адказу.

У час сустрэчы з Лаўровым кіраўнік МЗС Азербайджана Эльмар Мамедзьяраў прывёў дадзеныя трох мясцовых аператараў мабільнай сувязі, згодна з якім Расія займала другое пасля Украіны месца па выніках галасавання.

У адказ на просьбу Азербайджанскай службы Бі-бі-сі пракаментаваць сітуацыю прадстаўнік конкурсу «Еўрабачанне» заўважыў, што парушэнняў у падліку галасоў не было.

Арганізатары «Еўрабачання» ў сваёй заяве падкрэслілі, што выступаюць супраць любых формаў палітычнага ціску на членаў прафесійнага журы, якія маглі б парушыць прынцып незалежнасці галасавання.

«Мы ўпэўнены ў тым, што апалітычны дух конкурсу песні з’яўляецца нарожным каменем поспеху, які спадарожнічае яму, і мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб захаваць яго», — паабяцаў супервайзер «Еўрабачання» Ён Ола Санд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?