Старшыня рады дырэктараў «Амкадора» Аляксандр Шакуцін, спонсар выступлення Алёны Ланской на «Еўрабачанні-2013», даў вялікае інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе».

Ён перакананы, што ў Ланской было самае яркае і займальнае шоу. Больш за тое, беларуская спяваяка пераўзыходзіла многіх удзельнікаў па адзенні і макіяжы, мяркуе Шакуцін.

Чаму ж не атрымалася перамагчы? Бізнэсмэн звязвае гэта з палітыкай. Вышэй за 10 месца Ланская ўзняцца не магла, перакананы ён.

Прывёў ён і калькуляцыю выдаткаў на выступленне беларускай спявачкі. На падрыхтоўку было патрачана 265 274 еўра. Гэта амаль $350 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0