У Мінску па падазрэнні ў вымагальніцтве грошай у жанчыны-інваліда затрыманы яе былы грамадзянскі муж.

На працягу чатырох месяцаў жанчына цярпела жорсткія пабоі, а з-за пагроз баялася звяртацца ў міліцыю.

Паводле слоў участковага інспектара міліцыі Партызанскага РУУС Аляксандра Капуза, да яго звярнуўся жыхар дома па вуліцы Слясарнай і расказаў, што яго суседку збіваюць, а яна баіцца звярнуцца ў міліцыю. Высветлілася, што 35-гадовая жанчына знаходзіцца на пенсіі па інваліднасці. Нядаўна яна сустрэла свайго былога грамадзянскага мужа, які папрасіў пазычыць 200 тысяч рублёў.

Калі ж прыйшоў час аддаваць доўг, ён прыйшоў і запатрабаваў, каб жанчына штомесяц аддавала яму частку пенсіі па інваліднасці. Яна паспрабавала абурацца, у адказ атрымала некалькі ўдараў па твары і целе.
На ўсе ўгаворы маці звярнуцца па дапамогу ў міліцыю жанчына катэгарычна адмаўляла.

Вымагальнікам апынуўся 30-гадовы непрацуючы жыхар раёна. Як высветлілася, ён нядаўна быў асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. Цяпер у дачыненні да яго зноў распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?