МЗС Беларусі прызнае дамінаванне Расіі ў адстойванні дзелавых інтарэсаў у межах Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).
«Вельмі цяжка вырашаецца пытанне. Ёсць дамінаванне Расіі, мы пра гэта ім гаворым», — заявіў 24 мая на
«Напрыклад, па тых жа стаўках мытных пошлін. Расія ўступіла ў СГА і заняла не ва ўсім, але ў многім пазіцыю паніжэння пошлін. Але там ёсць магчымасці павышэння. Мы, калі ўносім такую прапанову, яна праходзіць
Разам з тым ён падкрэсліў, што гэтыя факты не гавораць аб наяўнасці нейкай канфрантацыі паміж краінамі. «Гэта гаворыць пра тое, што рэгламент працы камісіі яшчэ недасканалы. Парытэт самой камісіі ўсіх трох краін таксама нераўназначны. Трэба працаваць. Мы толькі ў пачатку шляху. Утойваць гэтага таксама няварта. Трэба, каб усе разумелі, чым мы незадаволеныя, чым занепакоеныя. Калі ўсё добра, гэта выклікае вялікую трывогу», — сказаў Міхневіч.