Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы паведаміў 31 мая ў палаце прадстаўнікоў пра тое, як будзе выконвацца даручэнне Аляксандра Лукашэнкі аб максімальнай рэалізацыі сельгасарганізацыям тэхнікі, якая сабралася на складах прамысловых прадпрыемстваў.
«Тэхніку не дзеляць, а купляюць», — заявіў Русы, адказваючы на пытанне дэпутата.
«Трэба, каб усе разумелі, што тэхніку патрэбна купляць. Рэалізавана ўсё будзе па схеме лізінгу», — сказаў намеснік прэм’
Паводле яго слоў, на закупку сельгастэхнікі сёлета будзе выдзелена 1,4 трлн. рублёў.Русы растлумачыў, што ў першую чаргу будуць закупляцца кормаўборачныя камбайны, прэсы, пагрузчыкі, энерганасычаныя трактары.
0
0
0
0
0
0