Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі марнаваў сродкі з дзяржаўнага бюджэту на аплату уколаў ботакса ў ЗША, паведамляе грузінская тэлекампанія "Імедзі". Як расказала тэлеканалу кіраўнік прэс-службы галоўнай пракуратуры Грузіі Хатуна Паічадзэ, па справе аб растратах дзяржсродкаў ужо пачата буйное расследаванне.
Паводле яе слоў, следчыя маюць права дапытаць па гэтай справе любога грамадзяніна, у тым ліку і прэзідэнта краіны. З дакументаў, якія апынуліся ў распараджэнні тэлеканала, вынікае, што з 2009 па 2011 Саакашвілі выдаткаваў каля $11 тысяч на серыю касметычных працэдур у Нью-Ёрку.
0
0
0
0
0
0