15 кастрычніка нацыянальная зборная Беларусі па футболе згуляе на сваім полі таварыскі матч з камандай Японіі.
Месца правядзення і час пачатку сустрэчы ўдакладняюцца, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.
Goals.by удакладняе, што матч пройдзе ў Жодзіне.
Нагадаем, што стадыён "Дынама" закрыты на рэканструкцыю.

Учорашняй нічыёй у матчы супраць зборнай Аўстраліі японскія футбалісты забяспечылі сабе выхад на чэмпіянат свету 2014 у Бразіліі.

На чэмпіянаце свету 2010 г. японцы дайшлі да 1/8 фіналу, а ў 2011 г. выйгралі Кубак Азіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0