Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС Мінска затрымалі 27-гадовую раней судзімую жыхарку горада Жодзіна. Яна падазраецца ў крадзяжы трох залатых ювелірных вырабаў ў 24-гадовага мінчука,
паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

Дзяўчына пазнаёмілася з маладым чалавекам у кавярні, той прапанаваў працягнуць вечар у сябе ў гасцях (па вуліцы Карла Лібкнехта). Як вядзецца, па прыходзе на кватэру спачатку выпілі.

Пасля застолля гаспадар заснуў, а госця, уважліва вывучыўшы начынне кватэры, узяла тры залатыя ювелірныя вырабы, камплект пасцельнай бялізны і... пайшла.

Хлопец прачнуўся, пабачыў, што яго абакралі,і патэлефанаваў у міліцыю. Дзяўчыну хутка злавілі, у дачыненні да яе заведзена крымінальная справа (ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса — «Крадзеж»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0