Кантроль за ходам уступных выпрабаванняў у навучальныя ўстановы будуць ажыццяўляць больш чым 200 работнікаў Камітэта дзяржкантролю Беларусі.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю 10 чэрвеня адбылося пасяджэнне дзяржкамісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2013 годзе. Як і раней яе асноўнай задачай стане кантроль за даваннем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ў навучальныя ўстановы краіны. Члены дзяржкамісіі закліканы забяспечыць у канкрэтнай навучальнай установе кантроль за няўхільным выкананнем заканадаўства пры арганізацыі і правядзенні ўступных выпрабаванняў, а таксама пры залічэнні абітурыентаў. Усяго ў склад дзяржкамісіі ўваходзяць 39 чалавек.

Для ажыццяўлення штодзённага кантролю за ходам уступнай кампаніі пры кожнай навучальнай установе, якая ажыццяўляе прыём абітурыентаў, створана асобная камісія, у склад якой уваходзіць член дзяржкамісіі, работнік Камітэта дзяржкантролю, педагогі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.\

Пачынаючы з чэрвеня камісіі будуць ажыццяўляць штодзённы кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэставання ў кожнай аўдыторыі ў 72 пунктах тэставання.

Будзе адсочвацца парадак дастаўкі, захоўвання, забеспячэння сакрэтнасці і адпраўкі матэрыялаў, рэжым пропуску і ідэнтыфікацыі асобы ўдзельнікаў тэставання, умовы работы з тэстамі ў аўдыторыях і інш.

Ва ўстановах, дзе праводзяцца экзамены, прадстаўнікі дзяржкамісіі будуць кантраляваць іх ход, шыфроўку і дэшыфроўку работ абітурыентаў, удзельнічаць у разглядзе апеляцый і інш.

Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе з 14 па 28 чэрвеня (4 ліпеня — рэзервовы дзень) па 14 агульнаадукацыйных прадметах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?