На YouTube з’явілася відэа, як чалавек у вазку спрабуе праехаць (хоць тут слушней слова «праплысці») затопленую вуліцу ў Лідзе. І дапамагае яму ў гэтым яго сабака.

Лідчукі ведаюць, што пасля моцнай залевы пад новазбудаваным чыгуначным мостам на вуліцы 8-га Сакавіка утвараецца вялікая лужына. Ліўнёўкі на гэтым участку дарогі не спраўляюцца з вялікім патокам вады, што перашкаджае руху транспарту і пешаходаў.

Для апошніх перайсці гэты ўчастак, не памачыўшы ногі, становіцца наогул немагчымым. І альтэрнатыўнага пераходу для пешаходаў паблізу няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?