Украіна заявіла аб жаданні прыняць старшынства СНД у 2014 годзе. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Старшыня Выканкама СНД адзначыў, што ў МЗС Украіны ўжо думаюць, як рэалізаваць план старшынства. «Мне здаецца, што старшынства Украіны ў 2014 годзе — гэта рэальнасць», — сказаў Сяргей Лебедзеў. Ён выказаў упэўненасць, што большасць краін СНД падтрымаюць украінскую ініцыятыву.

«Тое, што Украіна ўжо цяпер праяўляе інтарэс да свайго старшынства ў наступным годзе, сведчыць аб сур’ёзнасці намераў, аб жаданні правесці старшынства паспяхова. Выканаўчы камітэт СНД, вядома ж, акажа падтрымку ўсім ведамствам Украіны ў арганізацыі падрыхтоўкі да старшынства», — падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?