Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праводзіць праверку мясцовай кавярні «Шапіто», наведвальнікі якой трапілі 15-16 чэрвеня ў інфекцыйную бальніцу з атручваннем.

У гарадскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя паведамілі пра вынесеную пастанову на забарону працы кафэ, праводзіцца праверка. Не выключана, што будуць правераны і іншыя ўстановы грамадскага харчавання.

У інфекцыйную бальніцу пасля наведвання кавярні трапілі, па розных звестках, ад 7 да 12 чалавек, у тым ліку дактары стаматалагічнай паліклінікі, якія адзначалі Дзень медыцынскага работніка.

У адміністрацыі кавярні «Шапіто» паведамілі, што ўстанова не будзе працаваць «яшчэ як мінімум 10 дзён».

У суботу, 15 чэрвеня, у кафэ адзначалі юбілей, вяселле і Дзень медыцынскага работніка. Кафэ знаходзіцца ў цэнтры Гомеля, каля цырка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?