Вынікі ЦТ па беларускай и рускай мовах будуць прадстаўлены абітурыентам не пазней за 27 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў. Паводле яго слоў, усе бланкі адказаў абітурыентаў праходзяць трохразовую праверку. Некаторыя бланкі, напрыклад, з незразумелым почыркам, вымушаюць спецыялістаў РІКВ пераправяраць іх пасля сканавання яшчэ і ў чацвёрты раз, распавёў суразмоўца.

Мікалай Фяськоў адзначыў, што канкрэтных тэрмінаў праверак бланкаў адказаў перад Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў не стаіць - галоўнае, каб усе абітурыенты атрымалі вынікі да пачатку прыёму дакументаў у ВНУ і ССНУ.

РІКВ прадаставіць вынікі адказаў не пазней за 27 чэрвеня. Яны будуць размешчаныя ў пунктах правядзення выпрабаванняў, на сайце РІКВ, а таксама перададзеныя сотавым аператарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?