На сёння перамовы аб продажы дзярждолі аператара мабільнай сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» («МТС») ні з кім не вядуцца, паведаміў журналістам 26 чэрвеня міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.

Пры гэтым ён мяркуе, што зніжаць цану «няма неабходнасці, бо кампанія каштуе тую цану, якая заяўлена».

Нагадаем, дзяржава разлічвае прадаць сваю долю (51%) статутнага фонду «МТС» мінімум за мільярд даляраў. Прэзентацыя продажу дзярждолі «МТС» з мэтай пошуку патэнцыяльных пакупнікоў праводзілася двойчы, але пакуль беспаспяхова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?