1 ліпеня Літва пачынае старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза. Гэтая місія кожныя паўгода пераходзіць па чарзе кожнай з 28 краін-членаў ЕС. Літва першай сярод краіна Балтыі пераймае стырно старшынства.

З гэтай нагоды сёння ля будынка ўрада Літвы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця сцягоў, у якой будзе ўдзельнічаць прэм’ер Альгірдас Буткявічус, члены кабінета міністраў, паслы замежных дзяржаў, іншыя госці.

Каля будынка ўрада быў урачыста падняты дзяржаўны сцяг Літоўскай Рэспублікі, гістарычны і сцягі ЕС, іграў аркестр Літоўскай арміі і прагучаў гімн Літвы, паведамляе Delfi.

Раней літоўскія дзяржаўныя дзеячы неаднаразова заяўлялі пра неабходнасць нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС.

Так, выступаючы на мінулым тыдні ў парламенце кіраўнік Камітэта па справах Еўропы, экс-прэм’ер Літвы Гедзімінас Кіркілас, заявіў: «Літва вельмі чакае Беларусь у Еўрапейскім саюзе». Кіркілас адзначыў, што Літва разам з ЕС падтрымлівае грамадзянскую супольнасць Беларусі, і хоча аказаць падтрымку дэмакратычнай апазіцыі гэтай краіны і яе дэмакратычных інтэлектуалаў: «Літва прытрымліваецца пазіцыі, каб у адносінах беларускіх уладаў з ЕС не пацярпеў народ Беларусі».

У канцы лістапада ў Вільні пройдзе саміт «Усходняга партнёрства».
Афіцыйны Мінск спадзяецца, што запрашэнне на саміт прыйдзе на імя Лукашэнкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0