Новы кантракт паўабаронцы Эдгара Аляхновіча з ФК БАТЭ разлічаны да 30 чэрвеня 2016 года.

Ураджэнец Брэста пасля пяці гадоў выступленняў за роднае «Дынама» ў пачатку 2010-га перабраўся ў Барысаў. І ў складзе «жоўта-сініх» тройчы станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка краіны і паўдзельнічаў у заваяванні Кубка Беларусі-2009/10.

Усяго ў актыве Аляхновіча — 132 матчы за галоўную каманду БАТЭ, у якіх ён забіў 10 галоў (чэмпіянат — 83/5, Кубак — 10/2, Суперкубак — 3/0, еўракубкі — 36/3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?