Кіраўнік МУС Балгарыі Цветлін Ёўчэў у інтэрв’ю Бі-Бі-Сі прызнаўся, што ўлады краіны пакуль не маюць выразнага плану па зніжэнні растучай пратэстнай актыўнасці сярод насельніцтва.

Па яго словах, чым даўжэй працягваюцца масавыя пратэсты, тым вышэйшай становіцца верагоднасць гвалту.

Антыўрадавыя маніфэстацыі працягваюцца ў краіне ўжо больш за месяц.
Дэманстранты абвінавачваюць новых палітычных лідараў Балгарыі ў сувязях з мясцовымі алігархамі і ў карупцыі.

Прэм’ер-міністр краіны Пламен Арэшарскі заявіў, што не мае намеру сыходзіць у адстаўку, так як у гэтым выпадку краіна можа пагрузіцца ў хаос.

На мінулым тыдні паслы Германіі і Францыі ў Балгарыі заклікалі пакласці канец сувязям паміж алігархамі і лідарамі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?