Як растлумачылі ў міліцыі, у адзін са шпіталяў Мінска быў дастаўлены жыхар вёскі Сёмкаў Гарадок — мужчына 1951 года нараджэння — з дыягназам «частковая ампутацыя двух пальцаў правай рукі, рэзаныя раны правай кісці, правага перадплечча, галавы і паяснічнай вобласці».
«Высветлена, што названыя цялесныя пашкоджанні падчас сваркі прычыніў бацьку бензінавай газонакасілкай сын 1984 года нараджэння, які пражывае разам з ім, — сказалі ў УУС. — Сын быў раней судзімы за хуліганства».
Мінскі райаддзел СК праводзіць праверку па гэтым інцыдэнце.
0
0
0
0
0
0