Сёння пачынаецца новы суд над былым палітвязням.

Уладзіміра Яроменка абвінавачваюць у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду. Яму пагражае да года пазбаўлення волі. Працэс над былым палітвязням пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Мінска, які знаходзіцца на вуліцы Талбухіна, 9. Пачатак — а 14:30.

Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак ў студзені 2011 года быў арыштаваны як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыях пратэсту.

15 сакавіка 2013 года суд Першамайскага раёна Мінска на 6 месяцаў падоўжыў прэвентыўны нагляд у дачыненні да актывіста, які быў уведзены год назад.

14 ліпеня, у дзень вянчання маладафронтаўца, яму патэлефанаваў следчы і настойліва папрасіў з’явіцца ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесці размову на два дні. 16 ліпеня яму прад’явілі пастанову аб завядзенні крымінальнай справы па артыкуле 421 «Парушэнне прэвентыўнага нагляду», датаваны 24 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?