Вірус рассылае спасылку на графічны файл, нібыта з эратычнай карцінкай, які насамрэч зьяўляецца носьбітам вірусу. Спасылка рассылаецца ўсім чальцам сьпісу кантактаў Skype на заражаным кампутары пасярэдніцтвам функцыі абмену паведамленьнямі. Карыстальнікаў падманвае тэкст суправаджальнага паведамленьня, якое прыходзіць пасьля: маўляў, прабачце, я гэта ня вам дасылаў (увесь тэкст, які суправаджае вірус - па-расейску).
Пры адкрыцьці спасылкі карыстальніку прапаноўваецца захаваць і запусьціць дадатак. У выпадку станоўчага адказу вірус адключае антывірусныя праграмы і ўносіць зьмены ў файл hosts, каб процістаяць устаноўцы абнаўленьняў сыстэмы бясьпекі. Іншых дэструктыўных функцый вірус не ўтрымлівае.
Вытворцы антывірусных праграмнага забясьпячэньня ўжо выпусьцілі аднаўленьні для сваіх прадуктаў, а аўтары Skype апублікавалі ў сваім блогу інструкцыю па выдаленьні вірусу ўручную.