Былая палюбоўніца лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына спявачка Хён Сон Воль была прысуджаная да вышэйшай меры пакарання па абвінавачванні ў парнаграфіі і публічна расстраляная ў складзе групы іншых музыкаў 20 жніўня,
паведамляе chosun.com.

Паводле інфармацыі крыніц у Кітаі, спявачка і кіраўнік аркестра «Ынхасу» былі арыштаваныя 17 жніўня за парушэнне закона аб парнаграфіі, а праз тры дні публічна расстраляныя.

Ахвярамі гэтай расправы сталі музыканты аркестра, а таксама танцоры і выканаўцы з гурту Wangjaesan.

Іх абвінавацілі ў тым, што яны нібыта прадавалі свае парнаграфічныя запісы ў Кітаі.
Таксама сцвярджаецца, што ў некаторых абвінавачаных знайшлі Бібліі, а ставіліся да іх як да палітычных дысыдэнтаў.

Кім Чэн Ын сустрэў Хён Сон Воль каля 10 гадоў таму. Пазней Кім Чэн Ір прымусіў сына парваць з палюбоўніцай, а яна выйшла за муж за іншага мужчыну, вайскоўца. З таго часу хадзілі чуткі, што пара падтрымлівала рамантычныя адносіны.

Цяперашняя жонка Кім Чэн Ына Лі Соль Ю таксама была спявачкай аркестра «Ынхасу». Няясна, ці мае яна дачыненне да гэтай экзекуцыі.

Прысуд быў прыведзены ў выкананне на вачах у іншых музыкаў і членаў іх сем’яў, якіх адправілі ў лагеры.

Песня ў выкананні Хён Сон Воль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?