Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата і расследуецца крымінальная справа па факце разліву нафты магістральнага нафтаправода «Мазыр — Брэст» паблізу вёскі Скібічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў ноч на 1 верасня, паведамілі ў прэс-службе СК.

Справа заведзена па ч.1 арт.14 ч. 3 арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі (замах на крадзеж у буйным памеры).

У ходзе правядзення следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што ў лясным масіве паблізу вёскі Скібічы была ажыццёўлена несанкцыянаваная ўрэзка ў трубаправод, які залягае на глыбіні ды належыць ААТ «Гомельтранснафта «Дружба».

У выніку адбыўся разліў нафты на плошчы звыш аднаго гектара у ахоўную зону нафтаправода з выхадам нафты без наступнага гарэння.

Як адзначылі ва УСК, пагрозы грамадзянам, а таксама населеным пунктам і экалагічнаму асяроддзю няма.
Перапампоўка нафты ўжо адноўлена. Асобы, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства, высвятляюцца. Следствам таксама ўдакладняецца дакладны памер матэрыяльнага ўрону.

Прызначана правядзенне хімічнай экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?