Папулярнае ўкраінскае шоу «Арол ці рэшка» наведала сталіцу Мінск. Сюжэт наступны: маладая пара прыязджае на два дні ў нейкі горад (зараз яны вандруюць па сталіцах былога СССР). Па прылёце кідаюць манетку: некаму выпадае жыць два дні на 100 даляраў, а некаму карыстацца неабмежанымі грашовымі сродкамі на «залатой картцы».

Такім чынам «Аролі ці рэшка» на радзіме бульбы, Песняроў і Лукашэнкі.

«Беларусь часта называюць запаведнікам сацыялізму. Тыя, хто наведаў краіну, кажуць, што нібы ў СССР пабывалі. Мы вырашылі, ці так гэта», — сцвярджаюць аўтары перадачы.

Аўтары праедуць грамадскім транспартам, заселяцца ў хостэл і гасцініцу «Еўропа», пабачаць картэж Лукашэнкі, пабачаць знакамітае таксі з вавёркай, наведаюць Нацыянальную бібліятэку, сустрэнуцца з Я. Ліпковічам, замовяць выступ у рэстаране «Беларускіх песняроў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?