У панядзелак, 2 верасня, падчас маршавага танкавага кідка на палігон, дзе адбудуцца вучэнні «Захад-2013», адна з баявых машын завалілася ў кювет.
Як паведамілі карэспандэнту чытачы «Газеты Слонімскай», надзвычайнае здарэнне адбылося каля 12 гадзін у Слоніме на скрыжаванні вуліц Пясчанай і Рамонкавай.
Па словах гараджанаў, гэта не першы выпадак, калі танкі на гэтым участку дарогі не ўпісваюцца ў паварот.
Таксама жыхары вуліцы Рамонкавай расказалі, што пасля такога перагону ваеннай тэхнікі ім даводзіцца рыдлёўкамі папраўляць дарожнае палатно вуліцы.
0
0
0
0
0
0