У панядзелак стала вядома, што 6 верасня (пятніца) на праспекце Сахарава ў расійскай сталіцы пройдзе мітынг прыхільнікаў кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага.
Арганізатары абяцаюць 25 тысяч прысутных і перакрыццё руху для зручнага мантажу сцэны. У акцыі таксама возьмуць удзел «Ночные снайперы», Вася Абломаў, «Несчастный случай», а таксама беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкой».
Мітынг на праспекце Сахарава стане апошняй сустрэчай Навальнага з выбарцамі. Канцэрт пачнецца, а 17:30. Выступ «Ляпіса Трубяцкога» запланаваны на 21.00.
Сёння беларускі гурт патлумачыў матывы выступу на мітынгу, зазначаючы, што рашэнне падтрымаць Навальнага на выбарах мэра Масквы выклікала гарачыя спрэчкі і мноства пытанняў з боку прыхільнікаў групы.
«Мы вырашылі, што трэба больш выразна акрэсліць сваю пазіцыю», — гаворыцца ў заяве:
1. Мы падзяляем далёка не ўсе погляды Навальнага. Нешта нам здаецца спрэчным, нешта — і зусім няправільным. Але мы лічым, што Навальны робіць вельмі шмат для развіцця грамадзянскай супольнасціі — адзіны з апазіцыйных палітыкаў — паспяхова супрацьстаіць прагнілай дзяржаўнай сістэме. Таму свой удзел у
2. Мы — беларусы і не можам галасаваць на маскоўскіх выбарах. Але мы вырашылі падтрымаць кандыдата ў мэры Масквы Навальнага, бо ўпэўнены: старую сістэму ўлады, якая існуе ў Расіі, Украіне, Беларусі, Казахстане і г. д. сістэму, заснаваную на хлусні, карупцыі, крадзяжы і гвалце, трэба зламаць.На жаль, не атрымаецца гэта зрабіць у нейкай адной краіне і, тым больш, у нейкім адным горадзе — але пачынаць з чагосьці трэба.
3. Наш удзел у
Але мы лічым, што выступіць на канцэрце, дзе збярэцца вялікая колькасць маладых, актыўных, неабыякавых да ўласнага будучыні людзей — значна больш ганарова і карысна, чым сыграць на чарговым «Славянскім базары» або «Новай хвалі» .
4. У сваёй творчасці гурт «Ляпіс Трубяцкой» надае вялікую ўвагу
5. Вам не абавязкова падзяляць усе нашы погляды, густы і звычкі, каб любіць нашу музыку. Калі хтосьці перастане слухаць гурт «Ляпіс Трубяцкой»
6. І, нарэшце, апошняе:
на канцэрце ў падтрымку Навальнага мы выступаем бясплатна, бо не гандлюем сваімі поглядамі.