Пасля скандалу з «Уралкаліем» і арышту ў Мінску гендырэктара кампаніі Баўмгертнера інвестыцыйны клімат у Беларусі толькі палепшаў. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра эканомікі Беларусі Антон Кудасаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы» падчас 23-ага Эканамічнага форуму ў польскай Крыніцы.

БелТА

БелТА

Ён патлумачыў, што канфліктная сітуацыя прадэманстравала, што ў Беларусі ўсе прадстаўнікі бізнэсу знаходзяцца ў аднолькавым прававым полі.

«Тое, што ніхто, разам з буйнымі бізнэсоўцамі, не мае індульгенцыі, найлепшы таму доказ», — перакананы ён.

На 23-м Эканамічным форуме ў Польшчы дыскусію наконт інвестыцыйных перспектыў Беларусі ладзіла Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі.

Адметна, што

намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў выступаў па-англійску — нязвыкла для беларускіх чыноўнікаў.

Ягоны шэф Мікалай Снапкоў тым часам знаходзіцца на эканамічным форуме ў Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?