На таргах у пятніцу 6 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра дадаў 10 рублёў і цяпер складае 9 040 беларускіх рублёў за адзінку амерыканскай валюты. Гэта новы абсалютны максімум.

З пачатку 2013 г. курс амерыканскай валюты дадаў 470 рублёў

Курс еўра сёння знізіўся на 30 рублёў да 11 860 беларускіх рублёў.

Максімальны курс еўра ў гэтым годзе — 11.980 беларускіх рублёў.

Гістарычны максімум курсу еўра быў устаноўлены двойчы 4 і 9 лістапада 2011 года — 12 110 беларускіх рублёў.

Курс расійскага рубля не змяняецца ўжо чатыры дні запар і застаецца на ўзроўні 270,5 беларускага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?