«Як можна каментаваць такія паведамленні? Вы насамрэч верыце, што інтэрнет-рэсурс, які распаўсюдзіў гэту інфармацыю, мае надзейныя крыніцы ў Нацбанку?! Я не згадаю ніводнага выпадку, каб яны паведамілі надзейную інфармацыю з Нацбанка.

Такая інфармацыя не заслугоўвае нават каментароў.

Каментароў заслугоўвае інфармацыя, якая паходзіць з больш-менш надзейных крыніц. Калі гэтая інфармацыя паходзіць з нечых фантазій, то што тут можна каментаваць?» — сказаў прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка.

З спасылкай на крыніцу ў Нацбанку сайт belaruspartisan.org паведаміў, што ўжо прынятае рашэнне пра дэвальвацыю беларускага рубля. Нібыта вызначаны і час (канец верасня — першая палова кастрычніка), а ў Нацбанку абмяркоўваюць магчымасць падзення рубля на 20–30%. Канчатковае рашэнне будзе прынятае пасьля атрымання чарговага траншу крэдыту ЕўрАзЭС.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 верасня заявіў, што беларускі рубель пад прамысловасць дэвальвавацца не будзе, а будзе «ўмацоўвацца або аслабляцца ў залежнасці ад попыту і прапановы». Ён адзначыў, што цяпер беларускі рубель крыху аслабеў, бо вырас попыт на валюту. Паводле Лукашэнкі, ніякай штучнай дэвальвацыі не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?