На стрэльбішчы загінуў афіцэр Вайсковай акадэміі Беларусі.
«Сёння на стрэльбішчы ў ходзе занятку па вайскова-інжынернай падрыхтоўцы ў выніку выпадковага падрыву трацілавай шашкі смяротна траўмаваны афіцэр-выкладчык, пяць курсантаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пацярпелым была аказана своечасовая медыцынская дапамога і прымаюцца меры па іх лячэнні», — распавялі ў Мінабароны.
Падпалкоўнік Барыс Лістапад, які загінуў, меў 20-гадовы досвед працы з выбуховымі матэрыяламі.
Прычыны здарэння высвятляюцца.
Міністэрства абароны выказвае спачуванне родным і блізкім загінулага. Яго сям’і і сем’ям пацярпелых будзе аказана дапамога ў адпаведнасці з заканадаўствам.
0
0
0
0
0
0